Выбрать главу
стаю хвіліна прыгажосці акіян хараства хвіліна
веру ў вечнае хараство веру ў адно нявыказанае слова веру ў белае маўчанне
вечар у Бельску — камень і крыж вечар у Бельску — блакітны туман
Бельск — ікона малітва сон жыццё
* * *
                                Прысвячаю Бельску
Мой родны горрад маленькі Маленькі Як кропля дажджу Жыццё кроплі дажджу Кароткае Яна расплываецца Перастае існаваць Калі ўпадзе на зямлю.         Мой родны горад         Малы         Як кропля дажджу         Але         Не расплывецца ён ніколі         Не знішчыць яго бура         Агонь не спаліць. Горад мой Твае вузкія вуліцы Поўны людзей Людзей старых І дзяцейЯк добра Уліцца У раку старых людзей і дзяцей Удыхаць Паветра. Дрэва без кораня Усыхае Чалавек без паветра Умірае.
* * *
у Бельску старая музыка лагодны час — л е т а забытая царква
дайсці да Першага слова малітвы
* * *
Калі загіне сон І ноч перастане быць ноччу Калі рассыплецца над табой зорнае неба А зямля звулканіццаТы думаеш Там маё месца Дзе ходзяць цені маіх продкаў Там маё месца Дзе родная хата прыснула над ракой Там маё месца Дзе блізкія дзеляцца духмяным хлебам А тутТы адкідаеш Рассыпаеш як пясок Свае думкі Імкненні Ты будуеш шкілет хаты
Якая згубіць цябе Ланцуг усё мацней Цягне цябе да дна Глыбокага мора Мора людскіх спраў...
* * *
прадчуванне схаванае ў хмарах                 хтось сказаў трэба лячыць гэты дом дзе дзень шукае дня а ноч шукае ночы пахне хлеб з яшчэ адным уколам праўдзівы дождж не падае дуэт чорна-белых ценяў блудзіць у чырвонай пасцелі                 хтось сказаў вокны ў гэтым доме хварэюць трэба чыстай рукой ратаваць і вокны і вочы прашаптаць забытую малітву                 на хлеб                 на соль                 на вас усіх якіх ужо няма
* * *
даспяваю ў халодным валоссі яшчэ іграю прыжмуранымі вачыма шэрымі рукамі падкідваю няскончаныя размовы тонкія як трэція байкі поранак разліўся ў цёмныя трохножныя сталы як выстаяць мне ў дзверах         нарыхтаваных у замкнутасць сну? пачатак супакою аднаго неба і адной зямлі і перашуканы час у аслупянелай шапцы такая ноч — калі дрыжаць сцены
З падарожжа
Я так баялася І дзверы зрабіліся сцяной Я так баялася І ўсё прайшло Учора падарожжа А сёння Няма дня Толькі карціна ў кіно Родны бацька прайшоў Побач Сябры Мы добра гулялі І дзверы зрабіліся сцяной І ўсё прайшло Заграйма Паваражыма У карты У гэтым горадзе         чужым і блізкім...
* * *
Сёння Восеньскім лісцем Я абмыта Лістападавым дажджом Я абвеяна Халодным ветрам.         Сёння         Я ап’янелая         Адплываючай         Маёй         Восенню...
Ой, ляцелі гусі
Ой, ляцелі гусі Грайце Завіруйма ў танцы Мы ўбачым іх крылы Вялікія Недасяжныя Дайце нам гэтыя крылы Мы ўзляцім Над шырокім прасторам Будзем смяяцца Які наш свет малы І калі Упадзем На зямлю чорную Мы ўбачым свет вялікі І мы без крылаў Дзе яны? Гусі забралі...         Ой, ляцелі гусі...
ПАЭЗІЯ — ГЭТА ВОЛЬНАСЦЬ

Паэзія — гэта падарожжа. У глыб сябе. Пяро паэта — скальпель, які спрабуе дакладна зняць першую скуру паэта. Але ніводзін скальпель не з’яўляецца дасканалай прыладай. Гладкая скура з цяжкасцю паддаецца зняццю. Даходзіць часам да цяжкіх калецтваў, парэзаў і ран, якія вельмі марудна гояцца. Ніякіх лекаў ты не можаш ужыць, таму што калецтвы павінны прывесці да самавыздараўлення. Але працэс самавыздараўлення часта ачышчае скуру паэта ад паэзіятворчых бактэрый.

Паэзія — гэта вольнасць. Паэзія нараджаецца ў самотнасці. Паэзія — гэта ўцёкі ад самотнасці і адначасна доўгае падарожжа да самотнасці. Кожная самотнасць вялікая.

Паэзія — музыка з дакладнай партытуры. Часта стаўлю сабе пытанне — ці не фальшую ўласную партытуру, што ўпісана ўва мне. Ці пераказваю хоць бы асноўныя ноты гэтай партытуры?

Сапраўдная паэзія — інтэлектуальная (і не толькі) інтэлектуальная правакацыя. Правакуе прыгожае. Чаму так мала людзей цягнецца да вершаў? Чалавек не любіць быць справакаваным. Сапраўдная паэзія (мастацтва) змушае чытача да адмаўлення ад беззаганнага самавобраза, заснаванага на гэтак званай жыццёвай філасофіі. Таму, напрыклад, творы Роберта Музіля ставяць чытача ў вельмі складаныя і нязручныя сітуацыі.

Сапраўдны паэт павінен быць вельмі моцна ўключаны ў чалавечую какафонію, але адначасна павінен стаяць па-за рэчаіснасцю.

Паэзія — гэта музыка, гэта прыгожае. Яна называе, замацоўвае свой час. А гэта і ёсць прыгожае.У творчасці паэта ёсць адзін важны верш. Усе астатнія вершы з’яўляюцца фонам, ценем, у якім паэт схаваны. Незаўсёды творца ўсведамляе значэнне тых схованак.

Сапраўдная паэзія — гармонія. Гармонія, дасканаласць. І таму так цяжка паддаецца аналізу і ці гэта магчымае? На якім слове пачынаецца верш, на якім слове верш скончыцца? Пра гэта ведае толькі паэт (аўтар). Але гэта не выключае іншых варыянтаў прачытання вершаў чытачамі. Аўтарскія лагічныя акцэнты ў вершы глыбока прыхаваны.

Напісанне аўтарам гэтак званай творчай біяграфіі дае няшмат або нічога не дае для высвятлення найважнейшых аспектаў яго творчасці. У гэтым пытанні нічога нельга растлумачыць, высветліць.

У сваёй паэзіі спрабую пераказаць уласную іерархію вартасцяў, не заўсёды наўпрост. Імкнуся гэта зрабіць празрыстым, ясным, простым спосабам.

Паэзія не толькі тое, што напісана. Жыццё таксама бывае паэзіяй...

(1991 — 2005)