Выбрать главу

Генадзь Бураўкін

Жураўліная пара

Вершы канца стагоддзя

Мінск 2004

***
О, як я хацеў бы Скласці шчасцю оду, Каб не мой панылы, Непазбыўны одум!
Як бы я прыгожа Поўніў струны звонам, Каб не сумны клспат Пра свой хлеб надзённы!
Як бы ўсім на свеце Быў я даспадобы, Каб не крыўда ў сэрцы На свой лес нядобры!
О, які я быў бы Дужы і раскуты, Каб пазбыўся страху Мой народ пакутны!
А пакуль не прыйдзе Шчасце навасёлам, Неяк пацярпіце Спеў мой невясёлы...
***
Вечны клопат. Вечная трывога. Вечныя пытанні да сябе. Вечная вясковая дарога. Вечная задуха на сяўбе.
Вечны страх. I вечная спакуса. Вечны дух жытнёвы на жніве. Вечная пакута беларуса. Вечны Млечны Шлях у сіняве.
Вечны пошук. Вечнае сумненне. Вечны сон пакорнага раба. Вечны сум. I вечнае маленне. Вечная за ўладу барацьба.
Вечнае старых лясоў дыханне. Вечная калоссяў гамана. Вечны боль. І вечнае каханне. Перад Богам вечная віна...
...I аднойчы Трошкі недарэчна У бацькоў спытаецца дзідя: — Што, і сапраўды ўсё гэга вечна Да канца нявечнага жыцця?
***
Ці збылося ўсё, ці  не збылося, Ведае пра гэта тслькі Бог. Нікне паламанае калоссе Ля старых раз'езджаных дарог.
Што яго так злосна паламала — Навальніца, Вецер Ці бяда? Гэта ўсё людзей цікавіць мала. Ім чужога жыта не шкада.
Хутка завіруха загалосіць, Шэранню засцеле ўсё вакол... Сыплецца з пажухлага калосся Зерне пераспелае на дол...
Сірацее лапік недажаты Ля старых раз'езджаных дарог. I ці ўзыдуць тут вясной зярняты, Ведае наперад толькі Бог...
***
Калі твая дарога ўніз збягае I зарастае маладой травой, Прысядзь на цёплы верас каля гаю, Паслухай жураўля над галавой.
Зірні на ліст бярозавы зялёны, Духмяны вецер вуснамі крані — I праясніцца твой пагляд замглёны Ад чыстага блакіту ў вышыні.
I ціха клікне васількамі ніва Яшчэ адной сцяжынкаю прайсці. I зразумееш проста і шчасліва: Не ўсім і гэта выпала ў жыцці.
***
Іду да вершаў пешшу Між красак і камлёў, Нагледзецца паспеўшы На слонак і чмялёў, Глынуўшы ўсмак азону Дажджоў і навальніц, Наслухаўшыся звону Рачулак і крыніц.
Ступаю асцярожна I ціхну — Балазе Тўт намаўчацца можна На мяккай дзеразе.
Губляецца дарога То ў вербах, То ўтрысці... Хто ведае, Як доўга Да вершаў мне ісці?..
***
Куды б толькі ты ні пайшоў, Сустрэне прырода жывая: Бясконцы шнурок мурашоў Са сцежкаю сцежку сшывае; Разважлівы хітры павук Свой нерат пляце штохвіліны; Як доктар пушчанскіх навук Выстуквае дзяцел хваіны; За колкім ажынным кустом Сарока падскоквае вёртка; 3 распушаным рыжым хвастом Між сосен мільгае вавёрка; Кузюркі кішаць у траве; Цікуюць буслы за вужамі... Усё, што жывое, — Жыве, Цябе быццам не заўважае.
Не стой жа нядбайна адзін — 3 усімі ў суседстве і згодзе I ты сабе мудра знайдзі Занятак і месца ў прыродзе...
***
Упоперак I ўдоўж Ідзе асенні дождж, Усё імілою шэрай зацягнула.. Ужо няма ані Лагоднай цеплыні, Пагодлівае лета прамінула.
Няма ў цішы лясоў Птушыных галасоў, Раскіслая дарога сірацее. Зляцелі журавы, Чарнеюць паплавы, I кожны дзень паволі карацее.