З 1960-х гадоў займаўся актыўнай грамадскай працай: працяглы час узначальваў секцыю крытыкі і літаратуразнаўства ў СП Беларусі, быў членам, ці, як цяпер сталі казаць, сябрам Савета па крытыцы пры СП СССР, старшынёю Рэспубліканскага міжвузаўскага метадычнага аб’яднання выкладчыкаў беларускай літаратуры, зноў жа сябрам навукова-каардынацыйнага Савета па гісторыі беларускай літаратуры пры АН БССР, удзельнічаў у працы розных камісій, рэдакцый і рэдкалегій і па пісьменніцкай і выдавецкай лініі, і па лініі Міністэрства асветы, Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Да красавіка 1998 года ўваходзіў у склад Рады (Праўлення) Саюза беларускіх пісьменнікаў, адзін тэрмін пазасядаў і ў Прэзідыуме гэтай Рады.
Загружаны грамадскай, педагагічнай і літаратурна-крытычнай працай, у якую імкнуўся ўкладваць душу, хоць, можа, і не заўсёды гэта ўдавалася ў поўнай меры, бо ў маладыя гады быў схільны да перахлёстаў у тых жа літаратурных спрэчках, я не заўважаў, як і жыццё фактычна праляцела. Што ж, такі чалавечы лёс. І нікуды ад яго не дзенешся.
Зрэшты, мне наракаць на свой лёс не выпадае, бо ён у мяне пры ўсіх пературбацыях і завіхрэннях складваўся ўвогуле шчасліва. Асабліва мне шанцавала на падтрымку добрых людзей, выдатных пісьменнікаў. У Магілёве мне шмат дапамагалі педінстытуцкі дэкан філфака Мікалай Рыбачкін, загадчык кафедры беларускай літаратуры, вядомы літаратуразнаўца і крытык Якуб Усікаў, загадчык кафедры беларускай мовы і таксама вядомы ў сваёй галіне вучоны Пётр Юргілевіч.
У Мінску праз часопіс «Полымя» далучаў да канкрэтнай працы на крытычнай ніве Рыгор Шкраба, які ў «Полымі» быў спачатку супрацоўнікам аддзела крытыкі, а потым яго загадчыкам. Не раз выручаў у складаных сітуацыях мой навуковы кіраўнік Васіль Барысенка, які быў для мяне спагадлівым дарадцам не толькі ў навуковых, але часам у звычайных жыццёвых справах.
Шчырую прыхільнасць адчуваў я з боку Алеся Адамовіча, у якога захапляла грамадзянская мужнасць, цвёрдасць у адстойванні пазіцый, выдатнае разуменне часу, яго патрэб і, вядома ж, яркая, рознабаковая таленавітасць. А як крытыку і літаратуразнаўцу роўных яму ў нас не ведаю.
Шмат чым я абавязаны Івану Чыгрынаву, які быў вельмі надзейным сябрам і ўмеў прыйсці на дапамогу тады, калі яна была найбольш патрэбнай.
А як грэлі душу прыхільнасць і падтрымка з боку непахіснага ў барацьбе за праўду і разам з тым надзвычай далікатнага Васіля Быкава, апантанага ў літаратурнай працы Івана Мележа.
Хораша згадваюцца вельмі чалавечны Міхась Лынькоў, Уладзімір Дубоўка, Максім Танк, Пімен Панчанка, мудры сатырык Кандрат Крапіва, пранікнёная ў сваёй лірыцы Яўгенія Янішчыц.
Заўсёды прыемна і цяпер перакінуцца слоўцам з дасціпна-з’едлівым Рыгорам Барадуліным ці з дасведчаным, здаецца, ва ўсім Янкам Брылём (мы жывем у адным доме), які па-ранейшаму не стамляецца чытаць усё, што пішуць нашы літаратары, і сам працягвае радаваць сваімі мініяцюрамі і мемуарна-дакументальнай прозай.
У БДУ я адчуваў добрае стаўленне Леаніда Кісялеўскага, калі ён быў у нас рэктарам, філфакаўскага дэкана Аляксея Волка, многіх выкладчыкаў, найперш калег па кафедры, Сцяпана Александровіча, але не толькі яго.
Закончу гэтыя нататкі шчырай падзякай жывым добразычліўцам без пайменнага пераліку, бо іх, акрамя згадваных Барадуліна і Брыля (гады жыцця Янкі Брыля — 1917—2006.), у мяне застаецца, дзякуй Богу, яшчэ нямала. Гэта вельмі істотна, бо іначай жыццё чалавека траціла б свой сэнс, станавілася па вялікім рахунку наўрад ці цікавым.
2003 г.
ОТВЕТЫ НА АНКЕТУ Л. РУБЛЕВСКОЙ ДЛЯ «СОВЕТСКОЙ БЕЛОРУССИИ» ПО ТЕМЕ «ИВАН МЕЛЕЖ: ПИСАТЕЛЬ И ВРЕМЯ»
1. Можно ли сказать, что «Людзі на балоце» — наш национальный брэнд?
Не знаю, можно ли называть «Людзей на балоце» национальным брэндом. Но это, конечно же, один из лучших наших романов за всю историю существования белорусской национальной литературы.
2. Устарела ли та форма, в которой творил Мележ — классический роман, цикл романов?
Нет, не устарела. Эпический роман — коренной, стволовой жанр реалистической прозы, в котором фокусируются «все родовые и существенные признаки эпоса» (Белинский). А поскольку «Людзі на балоце» стали нашей классикой, то они устареть не могут. Нет сомнения, что и циклы добротных романов как жанровая структура не потеряли своей весомости и в наше время. Классика на то и классика, чтобы всегда оставаться жизнеспособной и актуальной.