Выбрать главу

— Калі Мураўёў задушыў паўстанне Каліноўскага, усё тут нібы амярцвела. Шмат каго пакаралі смерцю, саслалі ў Сібір, змусілі эмігрыраваць, замаўчаць ці расчаравацца. Падавалі голас толькі вучоныя, што запісвалі фальклор, мову як нечы дыялект. Мастацкіх кніжак не было, лічы, трыццаць гадоў. Тыя, што пазней выйшлі (а ix на пачатак нашага стагоддзя заявілася не больш дзесяці), друкаваліся за межамі краю i не ўсе сюды траплялі. Карацей, аж праз сорак гадоў акрыяла культура, дух, высакароднасць. А тэатр... Што раней было? Невялічкія аматарскія групкі ў канцы таго i ў пачатку гэтага стагоддзя! А цяпер? Цяпер мы маем культурны тэатр!

«Кожны чалавек павінен за сваё жыццё пасадзіць дрэўца...— слухаючы Сямёна, падумаў Алесь.— Хто яго садзіць вельмі позна, хто зусім не садзіць. Але знаходзяцца людзі, што робяць усё змоладу i робяць добра. Купала, Колас, Багдановіч, Буйніцкі — такія... Ім, можа, хтосьці зверху напрарочыў выключную ролю, узваліўшы на іхнія плечы важкую ношу... I нясуць яны яе горда. Вось у каго трэба вучыцца, як жыць i працаваць!»

— Праўда, у Буйніцкага своеасаблівы лес,— не сціхаў Сямён.— Спачатку ён мастачыў толькі ў сваім маёнтку. Можа, быў бы ў ім i ўсё сваё жыццё, як i шмат хто з народных талентаў-самародкаў. Шмат яму памог Алесь Бурбіс (помніш, я летась знаёміў з ім цябе ў «Беларускай хатцы»?). Ён, як вярнуўся з турмы, загарэўся зляпіць тут, у Вільні, тэатр i хор. Запрашаў у трупу ўсіх, хто хоча. I я тады нават пад настрой запісаўся, i нас у хоры было не меней ста чалавек...

Алесь слухаў i ўсміхаўся: на-першае, Сямён не меў вялікага дару да сневаў, але занісаўся ў хор па шчырым парыве, а па-другое, ён ужо расказваў пра ўсё гэта. Але перабіваць Сямёна не варта было. Ён датуль не супакоіцца, пакуль не нагаворыцца.

— Як цяпер помню, першая наша вечарынка была 12 лютага 1910 года...— Сямёнаў твар аж свяціўся ад узрушэння.— Сядзеў я ў зале, i білі мяне дрыжыкі: ці не асвішчуць гледачы нашых акцёраў i ўсё наша разам з імі? Паказалі спектакль «Пa рэвізіі» — няблага, слухалі, ляскалі ў ладкі, праспявалі «Чаму ж мне не пець?», «Ох ты, дуб!», «Прыляцелі ryci» — добра. А як выступіў са сваёю трупаю Буйніцкі — а яго нехта, лічы, выпадкова запрасіў на вечарынку,— дык зала аж ашалела ад яго віхурных танцаў, меладычных песень, змушала па тры-чатыры разы танцаваць, крычала: «Брава! Біс! Брава, беларусы!» Павер, далібог, я не выцерпеў, заплакаў. I іншыя заплакалі...— i цяпер у Сямёна заблішчэлі вочы.— Ведаеш, аж у душы нешта перавярнулася: i мы ж людзі! I мы нешта ўмеем! I тое паша «нешта» — людское! А на другой вечарынцы, што была праз дзён дзесяць, калі ўпершышо заспявалі «А хто там ідзе?», дык уся паўнюткая зала паднялася, заляскала, а пасля бясконца змушала бісаваць актораў Буйніцкага... Вось тады мы i сказалі Буйніцкаму: вы, дзядзька Ігнаце, мусіце ўзяць усё ў свае рукі... Стварайце вялікі тэатр i едзьце з ім па ўсім краі! Бо, калі ўлічыць, якія ў нас грамацеі[12], хто жыве ў горадзе,— дык вы ca сваім тэатрам цяпер зробіце больш, чым мы праз газету... Але i ўлады былі не дурні, не хацелі даваць дазвол на такія вандроўкі. Адчувалі, што можа зрабіць гэты тэатр... Толькі саліднасць дзядзькі Ігната ды яго ўменне гаварыць з начальствам памаглі вырваць такі дазвол у канцы лета 1910 — ездзіць па гарадах i мястэчках. Я ўжо, брат, працаваў у «Нашай ніве», дык сам чытаў, як з захапленнем пісалі да нас пра канцэрты, спектаклі Буйніцкага з Полацка, Дзісны, Свянцян, Пастаў, Капыля, Нясвіжа, Клецка, Мінска, Вілейкі, Смаргоні, Ашмян... Зняважлівыя галасы патаналі ў хоры захаплення... Праўда, яны, гэтыя галасы, зрабілі сваё. У 1912 годзе ўлады не далі дазволу на новыя вандроўкі. Улады ўбачылі: гэтыя вандроўкі — не забава, не пацеха, а рэвалюцыя. Культурная рэвалюцыя. Пазалетась Буйніцкі выступіў толькі ў Пецярбурзе, а летась — у Варшаве... Каб былі грошы, каб улады не заміналі, дык дзядзька Ігнат вунь бы як яшчэ разварушыў наш люд! Бо песня, танец, тэатр кожнага бяруць за душу! Нават самага непісьменнага i несвядомага... Дасць бог, у маі, можа, зноў пачнецца ўсё гэта з новато сілаю... Во ў чыіх руках павінен быць наш тэатр! Вось для каго! Для народа!

Скончыўшы расказваць, Сямён прыгледзеўся да Алесевых вачэй, да ўсмешкі, а пасля i сам з няёмкасцю ўсміхнуўся:

— Ды я ж табе, змей, расказваў ужо пра гэта! А ты маўчыш...

— Пра такое прыемна i яшчэ пачуць...

— Ладна,— крышку сумеўся Васілевіч.— Да працы прыступіш заўтра, будзеш на першым часе апрацоўваць лісты, карэспапдэнцыі нашых аўтараў. А сёння хадзем пагуляем па Вільні. Пасля паедзем да мяне. Будзеш жыць у нас.

— Табе самому няма дзе павярнуцца, а ты яшчэ i мяне хочаш уціснуць у свой церам-церамок...— усміхнуўся Алесь.

вернуться

12

Паводле перапісу 1897 года 68 % насельнікаў Беларусі былі непісьменныя