Аннотация
Гэты расейска-беларускi слоўнiк прызначаны найперш для вучняў i настаўнiкаў сярэдняй школы. Аднак, зразумела, карыстацца iм могуць таксама навучэнцы i выкладчыкi вучэльняў, каледжаў i тэхнiкумаў, студэнты вышэйшых навучальных устаноў.
Слоўнiк можа быць выкарыстаны пры перакладах з расейскай мовы на беларускую, на занятках па развiццю мовы. У сувязi з тым, што гэты лексiкаграфiчны даведнiк будзе служыць вучэбным дапаможнiкам, пры яго ўкладаннi ўлiчана моўная практыка вучняў.
Рэестр слоўнiка ўключае болей за 10 тысяч лексiчных адзiнак, якiя не супадаюць з беларускiмi адпаведнiкамi або маюць iстотныя фармальныя адрозненнi ад iх. Аснову рэестра складае агульнаўжывальная лексiка сучаснай расейскай лiтаратурнай мовы. Акрамя таго, пададзены найбольш распаўсюджаныя спецыяльныя тэрмiны, гiстарызмы i неалагiзмы.
У аснову слоўнiка пакладзены матэрыялы акадэмiчных выданняў "Русско-белорусского словаря" (1993) i "Беларуска-рускага слоўнiка" (1988-1989). Выкарыстаны таксама чатырохтомны "Словарь русского языка" (1981-1984), "Беларуска-рускi слоўнiк для школьнiкаў" i "Арфаграфiчны слоўнiк для школьнiкаў" А.Н.Булыкi (2000).




![Второе (1931) издание Татарско-Русского словаря 1927... Tatarca-Ursca syzlek - Татарско-русский словарь [Janalif, шрифт Яналиф, Татарча-Урысча сүзлек, Татарча-Русча сүзлек]](https://www.rulit.me/data/programs/images/563074_563074.jpg)




Комментарии к книге "Расейска-беларускi слоўнiк для школьнiкаў"