Выбрать главу

— Неба і зямля прайдзёць, а слова маё не прай дзёць, сказаў наш госпад, — прароча падняў ён голас.

— Мы самі ведаем! — перапыніла яго Марта. — Няма чаго вочы вытрэшчваць. Табе за бацькавай спіной добра «спасацца», а пачакай толькі, хай свая вош укусіць. А тут — мой сын, мой і адказ. Нс баюся! А ты наробіш сваіх, тады і вучыць будзеш, — вось што!..

Ачуняўшы ад страху, Лапінка толькі шаптаў праз смех, які нельга было стрымаць:

— Каса… на камень… У аднаго — рай… У другое — дзеці… А мне, беднаму, як той сучцы ў карытцы… I там і тут… Прымак — прышый кабыле хвост…

I ён ад рогату схіліўся на машыну.

5

Павярнуўшы з гасцінца на палявую дарогу, Мікола, ужо нее памінаючы Грыба, пайшоў на поўнач.

Свет быў вялікі для яго, аднак і цесны, нібы клетка. Асуджаны дэфензівай[2] на блуканне ў межах аднаго Навагрудскага ваяводства, ён меў права затрымлівацца ў адным месцы не больш чым на суткі. Кожны дзень трэба было адзначацца ў іншым пастарунку[3], ці ў гміне[4], ці ў солтыса. I — дзень за днём — далей і далей, ад мяжы да мяжы ваяводства, нібы ў вялікай клетцы. Прасцей за ўсё было б вырвацца з гэтай клеткі на ўсход, у Савецкі Саюз, але гэта было б недаравальным самавольствам, парушэннем партыйнай дысцыпліны. Не толькі дэфензіва, праз сваіх яўных і тайных работнікаў, ведала шлях ссыльнага, назірала за яго маршрутам. Другая сіла, якой служыў Мікола, — сіла камуністычнага падполля, моцнымі ніцямі звязаная з народам, — загадвала яму не кідацца ў паніку, а працягваць работу і ў гэтых умовах. Ад яўкі да яўкі ён ішоў з вёскі ў вёску, з мястэчка ў мястэчка, няўлоўна несучы сваю службу надзейнага, спрактыкаванага падпольшчыка. У гэтай працы родны свет не заўсёды здаваўся яму цесным, як клетка.

Учора Мікола сустракаўея з таварышамі ў вёсцы Рыпінічы, пяць кіламетраў не даходзячы да мястэчка Дварок. Сёння яўка — у лясным пасёлку Шышкі, дзе працуе дзяржаўная смалярня. А начаваць прый-дзецца ў Баброве, таксама на тым баку Нёмана. Там і адзначыцца ў солтыса.

Марозны снег пад нагамі парыпвае гучна, бадзёра. I сонца свеціць так, нібы на гэтым белым свеце ўсё спакойна, нават радасна. Рэдка сустрэнеш якую фурманку ці чалавека — дарога не вельмі язджалая. Града снегу, на якой пракладзены дзве каляіны палазоў,— брудная дзяга, кінутая на гэтым чыстым бліскучым прасторы.

Прайшоўшы добрых дзве гадзіны ад Дварка, Мікола сустрэўся з двума хлапчукамі. Дарогу, па якой ён ішоў узлескам, перасякала другая — ад вёсачкі за Нёманам, — у лес. Гэтай дарогай на скрыжаванне амаль адначасна з ім выйшлі тыя хлапчукі. Проста пайшлі б, толькі зірнуўшы на незнаёмага дзядзьку, але Мікола аклікнуў іх:

— Эй, дрывасекі, здаровы!

Косцік і Шурка — гэта былі яны — спыніліся. Большы быў падпяразаны пілой, як сапраўдны лясун. Меншы трымаў рукі глыбока ў кішэнях портачак і глядзеў на незнаёмага спалохана.

— Ну што, баіцёся мяне? — з усмешкай спытаўся Мікола.

Косцік глядзеў на яго адкрыта, не прадбачачы ніякай бяды.

— Чаго ж мы вас будзем баяцца? — адказаў ён пытаннем.

— А ён вось баіцца, — паказаў Мікола на меншага. Шурка глядзеў спадылба, аднак і ён сказаў:

— Не-а. Чаго ж мы вас будзем баяцца?

— Куды вы? Ну, ты, скажаш, ясна — у лес, дровы красці. А ты? У вавёрчыну школу?

На Шурку была торба з кнігамі і сшыткамі.

— Не-а, — сказаў малы. — Я не ў школу. Я іду яму памагаць.

— Правільна, — усміхнуўся Мікола. — Сіла, брат, і салому ломіць.

Косцік тым часам вырашыў застрахавацца ад усякага падазрэння.

— А чаму вы думаеце, што мы ідзём красці? — сказаў ён. — Мы ідзём у свой лес.

— А колькі ж у твайго бацькі лесу?

— Тры гектары, — адказаў Косцік, не задумваючыся.

— А поля?

— Поля ў нас толькі морг, — ужо не зманіў дрывасек.

Мікола ўсміхнуўся.

— Ну, бачыш, як ты лёгка папаўся! Поля морг, а лесу ажно тры гектары. I каня свайго няма, саматугам пацягнеш. Ведаем мы такіх багацеяў. У Грыбавым лесе чахнеш бярозку.

— Якога Грыба? Ніякага Грыба я не ведаю…

— Затое я ведаю. У Дварку ты быў калі-небудзь?

— Не.

— Ну, бачыш. А каб быў, дык і ведаў бы, што там сядзіць гэты грыб. Стары ўжо грыб, чарвівы, але і ядавіты, як мухамор. Як ваша вёска называецца?

— Балотца.

— Ну, бачыш, як я ўгадаў! I тут вось лес таго Грыба. А з вашай вёскі ёсць тут у каго свой лес?

— Толькі ў Якуба Мамоньчыка. У яго сем гектараў.

— А поля?

— Поля яшчэ больш — дзесяць.

вернуться

2

Дэфензіва — тайная паліцыя ў буржуазнай Польшчы.

вернуться

3

Пастарунак — тут паліцэйскі ўчастак.

вернуться

4

Гміна — воласць.