Выбрать главу

Катар імчаўся.

Дзякуючы сваёй тапаграфічнай нягегласці Дамогран заўсёды заставаўся планетай незаселенай. Вось чаму Імперскі Галактычны Урад выбраў яе для свайго праекту «Залатое Сэрцайка»: Дамогран – такі бязлюдны, а праект «Залатое Сэрцайка» – такі сакрэтны.

Са свістам і з падскокамі катар ляцеў па моры, што ляжала паміж асноўнымі выспамі адзінага прыстойнага архіпелага на гэтай планеце. Зафод Біблброкс імчаўся з маленечкага касмапорта на Вялікодняй выспе (гэтая назва – абсалютнае супадзенне: на галактчыне, міжпланетнай гаворцы, «вялікодняе» азначае «нешта рудое, маленькае і пляскатае») да выспы, дзе хавалі «Залатое Сэрцайка». Выспы, якая па другім, не менш выпадковым і неверагодным супадзенні, называлася Францыяй.

Адным з пабочных эфектаў працы над праектам «Залатое Сэрцайка» была цэлая чарада досыць выпадковых і неверагодных супадзенняў.

Але ні ў якім разе супадзеннем не было тое, што на сённяшні дзень, дзень урачыстага адкрыцця, дзень здачы пад ключ, калі «Залатое Сэрцайка» прадэманструюць зачараванай Галактыцы, прыпаў ключавы момант у жыцці Зафода Біблброкса. Менавіта дзеля гэтага дня ў свой час ён і вырашыў балатавацца ў Прэзідэнты Галактыкі.

Тады гэтае рашэнне ўзняло хвалі здзіўлення па ўсёй Імперыі: «Зафод Біблброкс?! У Прэзідэнты?! Той самы Зафод Біблброкс?! У тыя самыя Прэзідэнты?!»

Шмат хто бачыў у гэтай навіне неаспрэчны доказ таго, што ўся вядомая нам светабудова беззваротна лузнулася з глузду.

Зафод выскаліўся і ўтапіў педаль газу.

Зафод, Біблброкс – авантурнік, былы хіпан, гуляка, (аферыст? – не выключана!), паганы сябар і паскудны муж, заўзяты самапіяршчык з рэпутацыяй псіхічна хворага.

І Прззідзнт?

Мы ж, далібог, пакуль пры цвёрдай памяці – прынамсі, што тычыцца ўсенародна абранага.

Толькі шэсць чалавек у цэлым Сусвеце разумеюць, як кіруецца Галактыка насамрэч, і таму тое, што калінебудзь Зафод Біблброкс абавязкова абвесціць пра свае намеры балатавацца, прымалі як само сабой зразумелае. На прэзідэнцкай гонцы ён будзе ідэальным хлопчыкам для збіцця!*

Адзінае, чаго не разумелі ўтаямнічаныя, – з якой прычыны Зафод Біблброкс рашыўся на гэта.

Зафод, Біблброкс спрытна прыстаў да берага, адкінуўшы бурлівую хвалю, якая засланіла сонца. Усё вырашыцца сёння. Менавіта сёння ўсе яны пабачаць, на што здатны Зафод Біблброкс. Дзеля сённяшняга дня яго двухсоты дзень нараджэння, але тое сталася ён і зрабіўся Прэзідэнтам. Да таго ж, сёння быў яшчэ адным абсалютна выпадковым супадзеннем.

Калі Зафод Біблброкс гнаў катар па Дамогранскіх морах, дык сам сабе ўсміхаўся, уяўляючы, які ж гэта будзе шыкоўны, галавакрутны дзянёк. Ён разняволіўся і млява заклаў рукі за спінку сядзення. Кіраваў Зафод трэцяй рукой, якую ён нядаўна прырабіў побач з правіцай, каб палепшыць свае спартовыя паказнікі ў боксабіятлоне.

– Гэй! – шапнуў Прэзідэнт Галактыкі Зафод Біблброкс самому сабе. – Ты сапраўдны суччын сын, Зафодзе Біблброксе, але ж мой суччын сын!

Аднак яго нервы спявалі песню, шчымлівейшую за самыя інтымныя сабачыя скавытанні на Месяц.

Выспа Францыя была кіламетраў трыццаць удоўжхі, восем кіламетраў ушыркі, спясочаная, у форме сярпа, Хаця, здавалася, яна існавала не як звычайная выспа, а хутчэй як матэрыял для ўфармавання аграмаднай затокі, прыбярэжнай касы ды мысаў. Гэтае ўражанне ўзмацнялася той акалічнасцю, што берагавая лінія ўнутры сярпа складалася са стромых скал. З іншага боку вяршыні скалы адхонна апускаліся на восем кіламетраў – аж да супрацьлеглага берага.

На вяршыні скал размясцілася прыёмная камісія.

Камісія збольшага складалася з інжынераў і даследчыкаў, якія і пабудавалі «Залатое Сэрцайка». Пераважная частка іх была гуманоідамі, але пракідваліся і атамшчыкі-рэптылоіды, два ці тры кентаўроідныя максімегагалактолагі, які адзін васьміногападобны псіхалагістык, – ці, можа, нават два, – і ў дадатак гулуву (звышразумнае адценне блакіту). Усе яны, за выключэннем гулуву, красаваліся ў сваіх парадных лабараторных халатах, а гулуву з гэтай нагоды часова пераломліваўся ў адасоблена стаячай прызме.

Усімі апанавала моцная ўзрушанасць. Супольна і ў невялічкіх працоўных групах яны перасягнулі межы фізічных законаў, рэарганізавалі фундаментальную тканку матэрыі, расцягнулі, перакруцілі і разарвалі законы верагоднасці і неверагоднасці, але выдавала на тое, што найвялікшую ўзрушанасць выклікала іхняя хуткая сустрэча з чалавекам, які падпярэзваецца аранжавым пасам (паводле традыцыі, аранжавы пас носіць Прэзідэнт Галактыкі). Аднак калі б ім распавялі пра тое, якой уладай Прэзідэнт Галактыкі валодае насамрэч (ніякай зусім), дык гэтае з’яўленне, пэўна, не рабіла б на іх вялікага ўражання.

вернуться

*

* Прэзідэнт, поўны тытул – Прэзідэнт Імператарскага Галактычнага Урада. Пададзены тут тэрмін «Імператарскі» цяпер зрабіўся анахранізмам: законнаму Імператару на працягу стагоддзяў дзве чвэрткі да смерткі. Каб захаваць яго ў такім стане на векі вечныя, у апошні момант смяротнай комы Імператара змясцілі ў анабіёзнае поле. Нават яго спадкаемцы ўжо даўно склеілі дошчачкі, і таму – трэба заўважыць, без усякіх эбыткоўных палітычных узрушэнняў, – уся паўната ўлады проста і лёгка перайшла да тых, хто датуль знаходзіўся на ўладнай лесвіцы адной-дзвюма прыступкамі ніжэй; цяпер Галактыкай кіруе тая структура, якая раней была ўсяго толькі дарадчым органам пры Імператару – выбраная Урадавая Рада, на чале якой нібыта стаіць Прэзідэнт, гэтай Радай жа і абраны. Але, па праўдзе кажучы, Рады той таксама ўжо няма.

Па вялікім рахунку, Прэзідэнт Галактыкі – марыянетка ды не валодае хоць якой уладай. Ён, можа, і напраўду выбіраецца, але дзеля гэтай пасады мусіць валодаць якасцямі не самавітага лідара нацыі, а хутчэй здольнасцямі бессаромна-блаэнаватага буяна. Таму Прэзідэнт – гэта заўсёды моцна супярэчлівая асоба, чый характар дужа злосціць публіку і адначасова бязмежна захапляе. Праца Прэзідэнта – не валодаць уладай, а адцягваць ад яе ўвагу. Паводле гэтага крытэру Зафод Біблброкс – ці не самы паспяховы Прэзідэнт у гісторыі Галактыкі: два гады свайго дзесяцігадовага прэзідэнцкага тэрміну ён прабавіў за махлярствы ў турме. Толькі шчуплая жменька людзей у курсе, што Прэзідэнт і Галактычны Урад фактычна не маюць аніякай улады, і э гэтай жменькі толькі шасцёра ведаюць, хто сапраўды кіруе Сусветам. Большасць жа э той жменькі людзей перакананая, што працэсам прыняцця дзяржаўных рашэнняў апякуецца камп’ютар. О, як жа моцна яны памыляюцца!