Новая манаграфія “Рэальнае і магчымае: проза Якуба Коласа” (1991) Івана Чыгрына была прысвечана праблеме мастацкай эвалюцыі творчасці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Аўтар даследуе шляхі эпічнага станаўлення пісьменніка ў жанры рэалістычнага апавядання, філасофска-алегарычнай прозы і ў жанры рамана.
У 1994 годзе наш зямляк выдае новую кнігу “Паміж былым і будучым”, прысвечаную даследаванню шляхоў станаўлення творчай індывідуальнасці класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага.
Як бачыце, нядрэнна працуецца на службе літаратуразнаўства пісьменніку з Чамяроў. Але гэта яшчэ не ўсё. Іван Чыгрын — цікавы і самабытны паэт. Ён выдаў сем зборнікаў вершаў: “Капеж” (1992), “Трыба” (1998), “Бераг” (1998), “Люблю вясну” (2000), “Вынікі падсумоўваліся ў панядзелак” (2001), “Пялёсткі полымя” (2002), “Фантазіі старога дзеда” (2005).
Вершы, якія склалі гэтыя зборнікі, з філасофскім бачаннем прыроды і жыццёвых з’яў. Паэт знаходзіць тэмы і дэталі з блізкага яму вясковага побыту. На першы погляд здаецца, што празаічныя рэчы пад пяром творцы ператвараюцца ў тонкую лірычную паэзію:
Вершы Івана Чыгрына пра наша жыццё, хаця жыццё — гэта не толькі радасці. Таму лірычны герой ягоных паэтычных твораў заўсёды ў роздуме, у няпростым, нярэдка балючым самааналізе:
Як сведчаць паэтычныя радкі Івана Чыгрына, галоўнае для яго — моцнае пачуццё, думка, якія шукаюць глыбіні і змястоўнасці. Паэт вядзе няўрымслівы і наватарскі пошук ва ўсім. Паэзія чамяроўца адрозніваецца ад паэзіі яго равеснікаў і ад вершаў сучасных маладых наватарскіх паэтаў. Гэтым ён і цікавы, эмацыянальны, новы:
Пра паэзію Івана Чыгрына можна разважаць шмат. І крытыкі яшчэ скажуць важкае слова пра Івана Чыгрына — як паэта. Мне яшчэ хочацца дадаць, што Іван Пятровіч вельмі шчыры чалавек. Ён заўсёды адгукнецца на просьбу, падзеліцца сваім жыццёвым і творчым вопытам, асабліва з землякамі. Шкада толькі, што ўсё радзей ён бывае ў сваіх Чамярах, дзе стаіць бацькава хата. Бацькоў ужо даўно няма, але як не хапае іх цяпла, усмешак і вясковых навін. У адным з вершаў Івана Чыгрына пра родную вёску прачытаў такія радкі:
Проста сказана, але вельмі чулліва і моцна. Па-нашаму сказана, па-чамяроўску. У гэтых радках і ўвесь Іван Чыгрын.
Скульптар Іван Якімавіч Міско — самы тытулаваны чамяровец. Ён з’яўляецца заслужаным дзеячам мастацтваў Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь, ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, ганаровым акадэмікам Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій…