Выбрать главу

З такой жа грунтоўнасцю М. Багдановіч разглядае і творчасць Т. Р. Шаўчэнкі. Трэба адзначыць, што і дагэтуль многія крытыкі прысвяцілі вялікаму ўкраінскаму Кабзару свае агляды, артыкулы. А вось да аналізу вершаў паэта, вобразных сродкаў, якія рабілі іх непаўторнымі, − ніхто да Багдановіча не звяртаўся. Таму артыкул М. Багдановіча “Краса і сіла” − не толькі адно з першых даследванняў асаблівасцей верша Тараса Шаўчэнкі, але і да сённяшняга дня − адно з лепшых. Яно пакуль не пераўзыдзена па глыбіні думак, арыгінальнасці назіранняў, змешчаных на такой сціслал плошчы. Тут і акрэсленне рытмічнага малюнку вершаў Кабзара, і дакладныя развагі пра яго метрыку, рыфму, алітэрацыі, асананс і многае іншае.

Увесь артыкул складаецца з прадмовы і некалькіх раздзелаў. I кожны − прысвечаны аднаму з неад’емных элементаў своеасаблівага мастацкага стылю ШІаўчэнкі.

Пачынае М. Багдановіч з рытма і метра. На думку аўтара, менавіта гэтыя элементы стылю далучаюць нас да тайны шаўчэнкаўскага верша. Падкрэсліваючы любоў паэта да пушкінсекага чатырохстопнага ямба і харэя. М. Багдановіч як бы паказвае, адкуль вытокі непаўторнага рытму Кабзара, і ў той жа час ён дае магчымасць чытачу ўбачыць усё багацце выключэнняў з гэтага стылю, дае ўяўленне аб багацеёнай калекцыі тых намераў, які падарыў вялікі ўкраінскі паэт. І прачытаўшы ўсе гэтыя ўрывачкі вершаў, з іх разнастайнымі памерамі, то напружанымі, то стрыманымі, то грацыёзнымі, то хуткімі, нават плясавымі, чытач ужо сам бачыць, што яны ва ўсіх гэтых твораў настолькі народныя, што нарэшце паміж паэзіяй Шаўчэнкі і ўкраінскага народа сціраецца ўсякая мяжа. У другім раздзеле М. Багдановіч звярнуўся да рыфмаў. Спачатку да найбольш распаўсюджаных у лірыцы Шаўчэнкі, а потым да рэдкіх. Крытык спецыяльна звяртае ўвагу на тое, што Шаўчэнка часта замест рыфм карыстаецца асанансамі. Але гэта не няўдалая рыфма, як лічаць некаторыя, а мастацкі сродак, які дазваляе выявіць Шаўчэнку “глыбокую народнасць сваёй паэтычнай прыроды і выключную мастацкую чутнасць”[44]. М. Багдановіч характарызуе таксама і ўнутраную рыфму, надзвычай багатую, ён піша: “Дастаткова ўказаць, што рыфм гэтых мы налічылі пры даследаванні “Кабзара” каля тысячы”[45]. Але даследчык не толькі падлічыў іх, але разглядзеў і колькаснае багацце тых разнастайных камбінацый, у якіх яны ўжываюцца, і ўжыванне блізкай да ўнутранай рыфмы панарамазіі і алітэрацыі, і расказвае аб цэнзуры. Для чаго трэба было рабіць гэтую тытанічную працу? Відаць, для таго, каб даказаць галоўную думку, што ўсе гэтыя неяркія, тонкія сродкі паэтычнага ўздзеяння ствараюць “строга вытрыманы і гарманічны мастацкі стыль. Стыль жа гэты нарэшце, быў стылем нацыянальна-украінскім”[46].

Значную цікавасць мелі адзначныя М. Багдановічам лісты Л. Талстога да Някрасава, якія датычацца пачатку літаратурнай дзейнасці Льва Мікалаевіча Талстога. Максім Багдановіч так і піша: “Сярод іх (“дзелавых пісем − С. Б.) найбольшую цікавасць ўяўляюць тыя, якія маюць якія-небудзь адносіны да выдаваўшыхся Някрасавым часопісам, напрыклад, лісты Салтыкова і ў асаблівасці Л. М. Талстога. А далей ішлі звесткі, як згрунтаваны лісты і хто рабіў заўвагу. Перш за ўсё здзівіў такі факт. У рэдакцыі газеты «Голос» рэцэнзіі на навінкі літаратуры з 1915 па 1916 г. рабіў звычайна М .Багдановіч. І калі іншых рэцэнзій яго на “Архіў” не было (а я гэта яшчэ раз удакладніла па 2 тому збору твораў Максіма Багдановіча), то атрымалася неверагоднае: на кнігу свайго выдавецтва, на выхад якой адгукнуліся часопісы «Речь», «Русская мысль», і іншыя выданні, «Голос» змясціў толькі маленькую анатацыю. Такога проста не магло быць. Таму і вырашыла я, працуючы ў Дзяржаўным Яраслаўскім абласным архіве, адшукаць усе рэцэнзіі на гэтую кнігу. Зацікавілася ёю таму, што па размеркаванню абавязкаў у рэдакцыі яна павінна быць напісана М. Багдановічам.

Анатацыя “Архіў сяла Карабіхі” была апублікавана ў «Голосе» за 30 студзеня 1916 года. Першыя яе радкі давале падставе меркаваць, што гэта было першае знаёмства чытача гэтай газеты з кнігай. Таму пачала гартаць «Голос» з лютага ?1916. Сакавік, красавік, май − нічога няма. Чэрвень, ліпень, жнівень, верасень − таксама. Пасля кастрачніка прыпыніла пошук. Максім Багдановіч у гэты час знаходзіўся ўжо ў Беларусі. Таму пачынаю даследаваць «Голос» за 1915 год. Бо веру, акрамя гэтай маленькай анатацыі ёсць яшчэ нешта большае. І раптам у № 226 ад 4 (17-га нов. стылю) кастрычніка 1915 года ў раздзеле “Бібліяграфія” чытаю загаловак «Новые письма Л. Н. Толстого». Далей ішоў тэкст, які я змяшчаю поўнасцю, не перакладаючы на беларускую мову і захоўваючы асаблівасці арыгінала.

вернуться

44

М. Багдановіч, “Краса і сіла”. с. 147.

вернуться

45

М. Багдановіч. “Краса і сіла”. с. 150.

вернуться

46

Тамсама.