Выбрать главу

У аглядзе, зыходзячы са сваіх метадалагічных установак, С. Палуян коратка ахарактарызаваў творчасць беларускіх літаратараў за адзін год. Асноўную ўвагу, зразумела, ён удзяліў Янку Купаду, ад якога: “Беларусь можа чакаць многа”, перад якім “вялікая будучыня, калі толькі ён не сойдзе з выбранага гасцінца”. У сярэдзіне 1909 г. С. Палуян заўважае “паварот” у творчасці Я. Купалы: “Новыя творы яго акуратна абдум аныя, тэм розных многа, форма лёгкая, усюды артыстычна апрацаваная. Калі і бачым дзе-якія няхваты, дык відаць і ўнутраная сур’ёзная работа, праўдзівае разуменне задач літаратуры”.[29] З іншых літаратараў, творчасць якіх заслугоўвае ўвагі, крытык вылучае Цётку (“Творы Цёткі за прошлы год належаць да яе лепшых твораў: але малая лічба іх (усяго два вершы) не дае змогі штось сказаць аб іх”)[30]; Я. Коласа (“Паглыбела паэтычная думка”[31]); Ядвігіна Ш. (“У 1909 годзе зноў пачаў друкавацца і заняў першае месца як па колькасці так і па прадукцыі і па здольнасці сярод беларускіх белетрыстаў”[32]), К. Буйло (“Малады: але свежы паэт − гэта Буйло”[33]); А. Паўловіча (“Застаецца вядомым, як паэт жанраў. Здаецца, толькі там яго сапраўднае месца”[34]) і Багдановіча (“Багдановіч пазбавіцца русіцызмаў, бо гэта адбірае ад твораў паэтычную вартасць, робіць іх ціхімі”[35]).

Ацэнкі Палуяна-крытыка, дадзеныя ім у артыкуле “Беларуская літаратура ў 1909 годзе”, знайшлі пацвярджэнне і ў працы М. Багдановіча. Па сутнасці, ацэнкі гэтыя супалі.

У адрозненне ад Палуяна, які разглядае ў сваім артыкуле ў перамежку паэзію і прозу, Багдановіч падзяляе “Глыбы і слаі” і “3а тры гады” на часткі. У першых ён разглядае паэзію, у другіх − прозу.

Даследаванне беларускай прозы М. Багдановіч пачынае з размежавання самабытных і цікавых у ідэйна-мастацкіх адносінах беларускіх апавяданняў на два “слаі”. На яго думку: “адзін складаецца з невялікіх рэчаў, якім і назвы не падбярэш: апавяданне − не апавяданне, думкі ўслых − дык не... адным словам... верш ў прозе[36]. М. Багдановіч меў на ўвазе некаторыя лірычныя замалёўкі Я. Коласа (“Думкі ў дарозе”, “У горадзе”), Ц. Гартнага (“Думкі”, “На ўсходзе сонца”, “Адвячоркам”) і некаторыхінІшых аўтараў. Сапраўды, у кампазіцыі гэтых твораў не было пэўнай сюжэтнай асновы, унутранага дынамізму дзеяння. Таму Багдановіч адносіцца да твораў даволі крытычна: “Найчасцей можна знайсці там апісанне прыроды і выкліканых яе відамі думак, але ўсё гэта бледна, нудна, бяскрыла”[37]. Адначасова сярод вершаў у прозе крытык знаходзіць і такія, дзе “адбываецца лірычны пад’ём душы пісьменніка і ўплятае ў вянок нашай літаратуры свежую, яскравую кветку”[38].

Яшчэ не было коласаўскіх псіхалагічных апавяданняў “Нёманаў дар” і “Малады дубок”, не было бядуляўскіх навел, таму М. Багдановіч бачыць другі слой. Ён склаўся, на яго думку, з жартаў, развітых у дробныя апавяданні, якія вельмі выразна пераклаліся сваім падтэкстам і вобразамі з фальклорнымі вытокамі. “Вартасць лепшых з іх − у жывасці мовы, у пэўным апісанні народнага быту, у тым, што яны папраўдзе караняцца ў народным творчастве і толькі развіваюць яго, уліваюць у літаратурныя формы, а таму блізкі і зразумелы народу”[39]. М. Багдановіч у якасці прыкладаў такіх апавяданняў − апрацовак народнай мудрасці − прыводзіць творы А. Гурло “Ахвяра”, Я. Окліча “Гарэлка”, “Казка не казка”. Асобна выдзяляе яшчэ “бойкія” казкі-апавяданні Ядвігіна Ш. У другім сваім артыкуле “За тры гады” ён ставіць яго на першае месца сярод беларускіх празаікаў. Багдановіч доказна сцзярджае думку аб ім, як аб арыгінальным байкапісцы, са сваім бачаннем свету, сваімі мастацкімі вобразамі. “Ён не проста апавядае, а хоча заўсёды нешта яшчэ давесці і растлумачыць” (с. 131).

Больш стрыманы М. Багдановіч у ацэнках апавяданняў Тараса Гушчы (Я. Коласа). Не названы нават ні адзін з яго твораў. Але, заўважым, у артыкуле “Беларускае адраджэнне” ён дае больш выразную характарыстыку прозе Я. Коласа, адзначае найбольш істотныя рысы і асаблівасці яе: “Т. Гушча адлюстроўвае ў сваіх нарысах жыццё беларускай вёскі. Неглыбокія па задуме, яны вызначаюцца праўдзівымі і натуральнымі малюнкамі, жывым дыялогам, які льеццаа лёгка і павольна”) (с. 239).

М. Багдановіч ахоплівае шырокае кола імён беларускіх празаікаў. І для кожнага ў яго ёсць трапная характарыстыка, удала адзначана нейкая істотная асаблівасць. Што датычыцца агляду творчасці паэтаў, то на першае месца Багдановіч нязменна далучае Янку Купалу. Сам выдатны паэт, Багдановіч не мог не заўважыць талент Купалы.

вернуться

29

Палуян С. “Лісты ў будучыню”, Мн., 81, “Беларуская літаратура ў 1909 годзе”. с. 106–107.

вернуться

30

Палуян С. “Лісты ў будучыню”, Мн., 81, “Беларуская літаратура ў 1909 годзе”. с. 106–107.

вернуться

31

Палуян С. “Лісты ў будучыню”, Мн., 81, “Беларуская літаратура ў 1909 годзе”. с. 106–107.

вернуться

32

Палуян С. “Лісты ў будучыню”, Мн., 81, “Беларуская літаратура ў 1909 годзе”. с. 106–107.

вернуться

33

Палуян С. “Лісты ў будучыню”, Мн., 81, “Беларуская літаратура ў 1909 годзе”. с. 106–107.

вернуться

34

Палуян С. “Лісты ў будучыню”, Мн., 81, “Беларуская літаратура ў 1909 годзе”. с. 106–107.

вернуться

35

Палуян С. “Лісты ў будучыню”, Мн., 81, “Беларуская літаратура ў 1909 годзе”. с. 106–107.

вернуться

36

М. Багдановіч, “Глыбы і слаі”. с. 102.

вернуться

37

Тамсама.

вернуться

38

Тамсама.

вернуться

39

М. Багдановіч. “Глыбы і слаі”. с. 102.