Выбрать главу

***

      Калі б з кім сесці, хлеба з’есці, Прамовіць слова, дык яно б Хоць і як-небудзь тут на свеце, А неяк бы жыццё ішло. Ды не! Няма з кім! Свет шырокі, Людзей нямала на зямлі... А давядзецца адзінокім Ў халоднай хаце крывабокай Або пад плотам паміраць. Або... Не! Трэба ажаніцца, Хоць бы ўжо з чортавай сястрой! Бо адурнееш сіратой Адзін-адным. Пшаніца ж, жыта На добры сеяны загон, Пажнуць жа людзі. Скажуць: «Ён Як быццам недзе там забіты У незнаёмай старане...» О гора, горачка ў мяне!
1860 С.-Пецярбург

***

I дзень ідзе, і ноч ідзе. I, галаву схапіўшы ў рукі, Дзівуешся, што ж не ідзе Апостал праўды і навукі!
С.-Пецярбург 1860

***

Цячэ вада з-пад явара Ярам на даліну. Красуецца над вадою Чырванню каліна. Красуецца калінанька, Явар маладзее, А наўкол іх вербалозы, Лозы зелянеюць. . . . . . . . . . . . . . . . . . Цячэ вада ды з-пад гаю, Цячэ пад гарою. Хлюпаюцца качаняткі Паміж асакою. А качачка выплывае З качарам за імі, Ловіць раску, размаўляе З дзеткамі сваімі. . . . . . . . . . . . . . . . . . Цячэ вада ўскрай гароду. Вада ставом стала. Браць ваду прыйшла дзяўчына, Брала, заспявала. З хаты пагуляць у садзе Выйшлі бацька, маці, Параіцца, ды каго б ім Назваць сваім зяцем?
1860 С.-Пецярбург

***

А неяк ідучы ўначы Па-над Нявой... Ды, ідучы, Мяркую сам сабе з сабою: — Як бы, я думаю, як бы Не пахіліліся рабы! Дык не стаяла б над Нявою Спаганеных палацаў шмат. Была б сястра, і быў бы брат. А то... няма цяпер нічога — Ні бога нават, ні паўбога... Царуе сабакар — і рад, А нам заняцца больш няма чым, Хартоў гадуема ды плачам.— Вось гэтак сам сабе ўначы, Па-над Нявою ідучы, Старанна думаў. I не бачу, Што з тога боку, нібы з ямы, Вачыма кацянятка — глядзь, А то два ліхтары гараць Каля апостальскае брамы. Я схамянуўся, крыж паклаў На грэшны дух і тройчы плюнуў, Дый зноўку думаць распачаў Пра тое ж, што спачатку думаў.
С.-Пецярбург 1860

***

      Сышліся, сэрцы паядналі, Памаладзелі, падраслі, Гаёк, садочак развялі Вакол хаціны. Красавалі Мы, што князі. Дзяцей гайдалі, Яны ж раслі ды вырасталі... Дзяўчатак маскалі укралі, А хлопцаў ў маскалі забралі. А мы як хто куды пайшлі. Нібы жыцця і не ядналі.
1860 С.-Пецярбург

***

Ці не пакінуць нам, нябога, Суседачка жыцця зямнога, З табою вершы рыфмаваць I ці не час нам рыхтаваць Вазы ў далёкую дарогу, На свет на той, ажно да бога, Пакрочым разам спачываць. Нямала чобатаў стапталі, Нямала розуму прыдбалі, То будзе з нас! Збірайся спаць,— Гайда ў той хаце спачываць — Вясёлай хаце, каб ты знала!..
      Ой не пойдзем... Яшчэ дойдзем...       Яшчэ рана-рана...       Яшчэ ў згодзе не пашкодзіць       На свет гэты глянуць...       Яшчэ глянем, мая доля...       Бач, які шырокі,       Ды высокі, ды прывольны,       Ясны ды глыбокі...       Павандруем, мая зорка...       Сядзем на пагорку,       Адпачнём, а гэтым часам       Твае сёстры-зоркі,       Несмяротныя, у небе       Паплывуць, заззяюць.       Пачакаем жа, сястрыца,       Сяброўка святая!       З чыстых вуснаў чыстым словам       Памолімся богу       Дый пакрочым паціхеньку       Ў дальнюю дарогу —       Над Летаю бяздоннаю       З мутнаю вадою.       Блаславі ж мяне, сяброўка,       Славаю святою.
      14 лютага
А покуль тое там ды сёе — Хадзем з табою напрасткі Да Эскулапа[248],— ёсць такі, Што і Харона[249] супакоіць I Парку-праллю[250] абвядзе... I покуль бы хімерыў дзед, Мы б эпапеі том стваралі I, лежачы, да зор луналі. Калі б гекзаметры[251] сплялі, То на гарышча б адняслі Мышам на снеданне. А потым Спявалі б прозу, ды па нотах, А не як-небудзь... Дружа мой, Апора ў споведзі святой! Пакуль агонь не заімглёны, Хадзем мы лепей да Харона —
вернуться

248

Эскулап — у старажытных рымлян бог лячэння. Пазней — іранічная назва лекараў.

вернуться

249

Харон — паводле старажытных грэчаскіх міфаў перавозіў душы памёршых праз Сцікс.

вернуться

250

Парка-пралля — паркі (у рымлян) — багіні чалавечага лёсу, пралі і перарэзвалі нітку чалавечага жыцця (у грэкаў — мойры).

вернуться

251

Гекзаметр — найбольш папулярны памер у антычнай паэзіі (Гамер, Вергілій, Гарацый і інш.). У паэзіі пазнейшых часоў лічыцца памерам велічным і плаўным.