Аннотация
Раман знакамітага калумбійскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1982 года Габрыеля Гарсія Маркеса (1927—2014). Упершыню выйшаў з друку ў 1985 годзе.
Прыгажуня Фэрміна Даса адмовілася выйсці замуж за Флярэнтына Арысу, якога кахала. І пабралася шлюбам з іншым. Флярэнтына ж не траціў надзеі некалі падзяліць з каханай шчасце сумеснага жыцця. Праз пяцьдзясят тры гады, сем месяцаў і адзінаццаць дзён яго мара здзейснілася.
«Я ніколі не чытаў такой дзівоснай фінальнай часткі, такой сімфанічнай, упэўненай у сваёй дынаміцы і рытме, што плыве бы рачная лодка, а яе дасведчаны аўтар і штурман смела вядзе нас між небяспечнымі скептыцызмам і спачуваннем, па той самай рацэ, якую ўсе мы ведаем, і без яго навігацыі тут не будзе кахання…» — так узнёсла пра раман «Каханне падчас халеры» адгукнуўся на старонках The New York Times вядомы амерыканскі пісьменнік Томас Пінчан.
Габрыель Гарсія Маркес лічыцца найбольш яркім прадстаўніком «магічнага рэалізму» у сусветнай літаратуры. Самыя вядомыя яго творы — «Палкоўніку ніхто не піша» (1961), «Сто гадоў самоты» (1967), «Восень патрыярха» (1975), «Каханне падчас халеры» (1985). Адзін з найбольш чытаных празаікаў у свеце за апошнія пяцьдзясят гадоў.



![Петер Хандке – лауреат Нобелевской премии по литературе 2019 года, участник «группы 47», прозаик, драматург, сценарист, один из важнейших немецкоязычных писателей... Уроки горы Сен-Виктуар [сборник litres]](https://www.rulit.me/data/programs/images/uroki-gory-sen-viktuar-sbornik-litres_676690.jpg)





![Перед вами – увлекательная книга о пророке Мухаммеде. Прочитав ее, вы узнаете много не только о самом Мухаммеде, но и об Аравии, арабах и о тех временах, в которые он... Жизнь Магомета [Путь человека и пророка]](https://www.rulit.me/data/programs/images/zhizn-magometa-put-cheloveka-i-proroka_773294.jpg)
![Говард Філіпс Лаўкрафт (1890–1937) – амерыканскі пісьмен нік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна... Кліч Ктулху [зборнік litres]](https://www.rulit.me/data/programs/images/klich-ktulhu-zbornik-litres_753649.jpg)

Комментарии к книге "Каханне падчас халеры"